Главная | Регистрация | Вход | RSSСуббота, 20.04.2024, 12:48

Сайт библиотеки Средней школы №13 г. Мозыря

Меню сайта
Наш опрос
Оцените наш сайт
Всего ответов: 9
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0

Белорусский язык и литература

"БЕЛАРУСКАЯ МОВА" и "БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА". Смотреть

АСАБЛІВАСЦІ АрганІзацЫІ АДУКАЦЫЙНАГА прАцЭсУ пры вывучэнні вучэбных прадметаў

«Беларуская мова» і «Беларуская літаратура»

 

1. Вучэбныя праграмы

У 2020/2021 навучальным годзе выкарыстоўваюцца наступныя вучэбныя праграмы:

Беларуская мова

Клас

V

VI

VII

VIII

IX

X

XI

баз. узр.

павыш. узр.

баз. узр.

павыш. узр.

Год зацвярджэння (выдання) вучэбнай праграмы

2017

2017

2017

2018

2019

2020

2020

2017

2016

Беларуская літаратура

Клас

V

VI

VII

VIII

IX

X

XI

баз. узр.

павыш. узр.

баз. узр.

павыш. узр.

Год зацвярджэння (выдання) вучэбнай праграмы

2017

2017

2017

2018

2019

2020

2020

2017

2016

Усе вучэбныя праграмы змешчаны на нацыянальным адукацыйным партале (https://adu.by / Адукацыйны працэс. 2020/2021 навучальны год / Агульная сярэдняя адукацыя / Вучэбныя прадметы. V–XI класы / Беларуская мова, Беларуская літаратура).

Звяртаем увагу, што ў сувязі з паэтапным пераходам на абноўлены змест адукацыі, накіраваны на рэалізацыю кампетэнтнаснага падыходу, у 2020/2021 навучальным годзе па новых вучэбных праграмах будуць займацца вучні X класа.

У змест вучэбных праграм унесены наступныя змены

Вучэбны прадмет «Беларуская мова»

Змест навучання беларускай мове ў X класе (базавы ўзровень) уключае наступныя раздзелы: “Арфаэпічныя нормы”, “Акцэнталагічныя нормы”, “Арфаграфічныя нормы”, “Лексічныя нормы”, “Фразеалагічныя нормы”, “Словаўтваральныя нормы”, “Марфалагічныя нормы”. Гэта дазваляе, абапіраючыся на сістэматычны курс беларускай мовы, вывучаны на працягу V-ІХ класаў, акцэнтаваць увагу на авалоданні мовай на больш высокім узроўні – на ўзроўні культуры вуснага і пісьмовага маўлення.

Прыярытэтнай задачай профільнага навучання становіцца фарміраванне культуры вуснага і пісьмовага маўлення вучняў, таму засваенне і асэнсаванне ўсіх моўных адзінак адбываецца ў аспекце культуры маўлення, што і перадаюць назвы раздзелаў вучэбнай праграмы для Х класа (павышаны ўзровень): “Фанетыка і арфаэпія. Графіка і арфаграфія. Культура маўлення”, “Лексіка. Фразеалогія. Культура маўлення”, “Марфемная будова слова. Словаўтварэнне. Культура маўлення”, “Марфалогія і арфаграфія. Культура маўлення”. З гэтай мэтай паглыбляюцца веды вучняў пра нормы беларускай мовы (арфаэпічныя, акцэнталагічныя, лексічныя, словаўтваральныя, граматычныя, арфаграфічныя, пунктуацыйныя, стылістычныя), сродкі і прыёмы маўленчай выразнасці, стылістычную ролю і тэкстаўтваральныя магчымасці моўных сродкаў, удасканальваюцца ўменні аналізаваць і ацэньваць чужыя і рэдагаваць уласныя выказванні.

Вучэбны прадмет «Беларуская літаратура»

Змест літаратурнай адукацыі ў X класе пабудаваны на гісторыка-храналагічным прынцыпе, што дазваляе працягнуць знаёмства вучняў, распачатае ў папярэдніх класах, з асаблівасцямі развіцця беларускага мастацтва слова ў розныя перыяды і паспрыяе фарміраванню гістарычнага падыходу да літаратурных з’яў, першапачатковаму разуменню ўзаемасувязей і ўзаемаўплываў у творчасці розных пісьменнікаў, успрыманню літаратуры як працэсу. На гэтым этапе навучання ў вучняў інтэнсіўна фарміруецца сістэма каштоўнасных арыентацый, ідэалаў і перакананняў, інтарэсаў і схільнасцей. Таму ў праграму ўключаны творы маральна-этычнай праблематыкі, у якіх выяўляюцца канфлікты характараў, ідэй, поглядаў. Мастацкія тэксты размешчаны ў паслядоўнасці, якая адпавядае асноўным этапам развіцця літаратуры.

Значным кампанентам зместу літаратурнай адукацыі з’яўляецца сістэма тэарэтыка- і гісторыка-літаратурных паняццяў, звязаных з фарміраваннем уяўленняў аб развіцці і станаўленні мастацтва слова. На ІІІ ступені навучання паглыбляюцца веды вучняў пра структуру мастацкага твора, літаратурныя роды і жанры ў гістарычным аспекце, даецца ўяўленне пра асаблівасці творчай манеры, стылю пісьменніка. Асэнсаванне тэарэтычных пытанняў паспрыяе больш глыбокаму ўспрыманню літаратуры як мастацтва. У працэсе вывучэння манаграфічных тэм прадугледжана атрыманне старшакласнікамі крытыка-біяграфічных ведаў пра жыццё і творчасць пісьменнікаў.

Метадычныя рэкамендацыі па арганізацыі адукацыйнага працэсу ў адпаведнасці з абноўленымі вучэбнымі праграмамі змешчаны на нацыянальным адукацыйным партале https://adu.by / Адукацыйны працэс. 2020/2021 навучальны год / Агульная сярэдняя адукацыя / Вучэбныя прадметы. V–XI класы / Беларуская мова, Беларуская літаратура.

2. Вучэбныя выданні

У 2020/2021 навучальным годзе будуць выкарыстоўвацца новыя вучэбныя дапаможнікі па беларускай мове:

Беларуская мова : вучэбны дапаможнік для 6 класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання / Г.М. Валочка [і інш.]. – Мінск : Нацыянальны ін-т адукацыі, 2020.

Валочка, Г.М. Беларуская мова : вучэбны дапаможнік для 7 класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання / Г.М. Валочка, В.У. Зелянко, С.А. Язерская. – Мінск : Нацыянальны ін-т адукацыі, 2020.

Бадзевіч, З.І. Беларуская мова : вучэбны дапаможнік для 8 класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання / З.І. Бадзевіч, І.М. Саматыя. – Мінск : Нацыянальны ін-т адукацыі, 2020.

Беларуская мова : вучэбны дапаможнік для 10 класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання, з электронным дадаткам для павышанага ўзроўню / Г.М. Валочка [і інш.]. – Мінск : Нацыянальны ін-т адукацыі, 2020.

На нацыянальным адукацыйным партале (http://e-padruchnik.adu.by/) размешчаны электронныя версіі новых вучэбных дапаможнікаў па беларускай мове.

Асаблівасці новых вучэбных дапаможнікаў па беларускай мове

Вучэбныя дапаможнікі падрыхтаваны ў адпаведнасці з кампетэнтнасным падыходам і накіраваны на рэалізацыю асноўных мэт моўнай адукацыі ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі. Новы матэрыял у вучэбных дапаможніках падаецца з апорай на веды вучняў, атрыманыя імі ў папярэдніх класах, і накіраваны на фарміраванне ў іх аналітычных і аналітыка-сінтэтычных уменняў і навыкаў, пазнавальных інтарэсаў, уменняў і навыкаў самастойнай працы з вучэбным тэкстам.

У вучэбныя дапаможнікі для VI і VII класаў у адпаведнасці з вучэбнай праграмай уключаны раздзелы, звязаныя ў асноўным з вывучэннем марфалогіі беларускай мовы. У канцы кожнага раздзела прадугледжваецца падагульненне і сістэматызацыя вывучанага матэрыялу шляхам выкарыстання падагульняльных пытанняў і заданняў, вылучэння асноўных палажэнняў, складання падагульняльных табліц, схем, алгарытмаў і да т.п. Сістэма марфалагічных практыкаванняў і заданняў, якія прапаноўваюцца ў вучэбным дапаможніку, накіравана на замацаванне ведаў, атрыманых вучнямі па марфалогіі, і служыць асновай для фарміравання як арфаграфічных, так і пунктуацыйных уменняў і навыкаў. Марфалагічныя практыкаванні звязаны:

з распазнаваннем слоў той ці іншай часціны мовы на аснове іх сэнсавых, марфалагічных і сінтаксічных прымет;

з правільным утварэннем і ўжываннем пэўных формаў той ці іншай часціны мовы ў маўленні;

з абгрунтаваннем правапісу пэўных марфалагічных формаў;

з групоўкай слоў па часцінах мовы;

з адрозненнем слоў пэўнай часціны мовы і іх формаў на аснове склонавых і сінтаксічных пытанняў;

з вызначэннем сэнсава-граматычнай і стылістычнай ролі марфалагічных моўных сродкаў у тэкстах;

з выкарыстаннем слоў розных часцін мовы ў якасці тэкстаўтваральнага сродку, а таксама з улікам стылявой прыналежнасці тэксту;

з вусным або пісьмовым марфалагічным разборам слова і інш.

У вучэбным дапаможніку для VIIІ класа пры аналізе сінтаксічных адзінак (словазлучэнне, просты сказ, просты ўскладнены сказ) прымаюцца пад увагу такія аспекты, як будова, значэнне і функцыя. Метады і прыёмы вывучэння сінтаксісу, якія прапануюцца ў вучэбным дапаможніку, накіраваны як на аналіз сінтаксічных адзінак, так і на ўжыванне іх ва ўласным вусным і пісьмовым маўленні:

знаходжанне сінтаксічных адзінак у тэксце;

складанне словазлучэнняў і сказаў паводле прапанаваных схем;

складанне самастойных сказаў рознай будовы і функцыянальнага прызначэння;

стварэнне звязных выказванняў.

Змест вучэбнага дапаможніка для Х класа (базавы ўзровень) у адпаведнасці з вучэбнай праграмай складаюць тэмы, звязаныя з асэнсаваннем нормаў сучаснай беларускай літаратурнай мовы (арфаэпічных, акцэнталагічных, арфаграфічных, лексічных, фразеалагічных, словаўтваральных, марфалагічных). У дапаможніку прапануецца сістэма працы, накіраваная на сістэматызацыю ведаў па культуры маўлення, атрыманых на працягу вывучэння беларускай мовы ў V-IX класах, а таксама авалоданне камунікатыўнымі якасцямі маўлення (багаццем, выразнасцю, лагічнасцю, чысцінёй, дарэчнасцю). З гэтай мэтай пры аналізе моўных сродкаў прапануецца звяртаць увагу на іх выкарыстанне ў маўленчай дзейнасці, правільнасць ці няправільнасць выкарыстання таго ці іншага моўнага сродку, прычыны ўзнікнення памылак, шляхі і спосабы іх выпраўлення.

Для больш глыбокага асэнсавання тэарэтычнага і практычнага матэрыялу ў дапаможніку прапануюцца табліцы, схемы, якія могуць прад’яўляцца ў гатовым выглядзе, патрабаваць дапаўнення неабходнымі фрагментамі або ілюстрацыі тэарэтычных выкладак уласнымі прыкладамі, што з’яўляецца асновай для самастойных паведамленняў на лінгвістычную тэму. Размяшчэнне іншага разнастайнага ілюстрацыйнага матэрыялу (графікаў, дыяграм, фотаздымкаў, малюнкаў, картаў і г.д.) звязана з актывізацыяй маўленчай дзейнасці вучняў, стварэннем на іх аснове ўласных вусных ці пісьмовых паведамленняў.

Вучэбны дапаможнік для X класа (павышаны ўзровень) уяўляе сабой электронны дадатак. У дапаможніку ў адпаведнасці з вучэбнай праграмай прадугледжваецца праца не толькі над моўнымі нормамі і асноўнымі камунікатыўнымі якасцямі маўлення (што закладзена на базавым узроўні вывучэння прадмета), але і над асэнсаваннем сродкаў і прыёмаў выразнасці маўлення, якія выкарыстаны аўтарамі тэкстаў на розных моўных узроўнях (лексічным, фанетычным, словаўтваральным, марфалагічным), з мэтай фарміравання ў вучняў уменняў як аналізаваць чужы тэкст, так і ствараць уласны, выкарыстоўваючы вобразна-выяўленчыя і стылістычныя магчымасці моўных сродкаў.

Тэарэтычны (рубрыка “Паслухаем мовазнаўцаў) і практычны (дыдактычны) матэрыял мае выразную прафесійную скіраванасць і можа падрыхтаваць вучняў да засваення гуманітарных ведаў у галіне філалогіі.

У 2020/2021 навучальным годзе будзе выкарыстоўвацца новы вучэбны дапаможнік па беларускай літаратуры: Беларуская літаратура : вучэбны дапаможнік для 10 класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання, з электронным дадаткам для павышанага ўзроўню / А.П. Бязлепкіна-Чарнякевіч [і інш.]. – Мінск : Нацыянальны ін-т адукацыі, 2020.

Звяртаем увагу, што электронныя дадаткі вучэбных дапаможнікаў “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура” для 10 класа (павышаны ўзровень) размешчаны на рэсурсе (profil.adu.by).

Асаблівасці новага вучэбнага дапаможніка:

з мэтай забеспячэння пераемнасці з вывучэннем беларускай літаратуры на ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі ў дапаможніку “Беларуская літаратура. 10 клас” захаваны агульны падыход да раскрыцця вывучаемага матэрыялу: звесткі з біяграфіі пісьменніка, характарыстыка мастацкіх твораў, звесткі з тэорыі літаратуры, сістэма рознаўзроўневых заданняў;

сярод заданняў у новым вучэбным дапаможніку прапануюцца тыя, якія скіраваны на развіццё творчых здольнасцей вучняў, стымулююць іх праектную і даследчую дзейнасць, маюць кампетэнтнасна арыентаваны характар;

вучэбны дапаможнік утрымлівае скразныя рубрыкі “Біяграфічны факт пра пісьменніка”, “Успомніце раней вывучаны матэрыял”, “Дадатковая інфармацыя”, “Абмяркоўваем разам”, “Уклад у развіццё літаратуры”. Гэтыя рубрыкі маюць на мэце даць дадатковую інфармацыю пра літаратурныя факты, асобу пісьменніка і інш., паглыбіць веды вучняў, дапамагчы ім разабрацца ў складаных з’явах літаратурнага працэсу;

у дапаможніку актыўна выкарыстоўваецца ілюстратыўны матэрыял і нелінейныя тэксты. Таксама вучням прапануюцца заданні, у якіх вынікі павінны быць прадстаўлены ў выглядзе схем, табліц і да т.п.

На нацыянальным адукацыйным партале (http://e-padruchnik.adu.by) размешчана электронная версія друкванага выдання вучэбнага дапаможніка “Беларуская літаратура. 10 клас”, прадугледжанага для вывучэння вучэбнага прадмета на базавым узроўні. Электронны дадатак для павышанага ўзроўню размешчаны на рэсурсе (profil.adu.by).

Акрамя гэтага, асаблівасцямі новых вучэбных дапаможнікаў па беларускай мове і літаратуры з’яўляюцца:

адбор і прад’яўленне мінімальна неабходнага і дастатковага матэрыялу для якаснай адукацыі па вучэбным прадмеце;

наяўнасць заданняў, якія накіраваны на развіццё асобасных, метапрадметных і прадметных кампетэнцый вучняў;

рэалізацыя навігацыйнай функцыі: наяўнасць спасылак на кампаненты ВМК па вучэбным прадмеце, у прыватнасці, электронны адукацыйны рэсурс (далей – ЭАР), змешчаны на нацыянальным адукацыйным партале (http://e-vedy.adu.by/).

Доступ да ЭАР ажыццяўляецца праз інтэрнэт. Для выкарыстання ЭАР карыстальніку неабходна зарэгістравацца на нацыянальным адукацыйным партале ў раздзеле «Электронныя адукацыйныя рэсурсы». У навігацыйным апараце вучэбнага дапаможніка выкарыстоўваецца элемент – QR-код (графічная выява спасылкі), які дазваляе атрымаць доступ да ЭАР праз спецыяльны дадатак на электронным планшэце, мабільным тэлефоне.

Звяртаем увагу на тое, што спасылкі на ЭАР у новых вучэбных дапаможніках дазваляюць дыферэнцаваць і індывідуалізаваць адукацыйны працэс, арганізаваць работу з вучнямі з розным узроўнем адукацыйнай падрыхтоўкі і матывацыі да вывучэння вучэбнага прадмета.

Вучэбны матэрыял, які выкладзены ў новых вучэбных дапаможніках, цалкам адпавядае вучэбным праграмам і дастатковы для атрымання адзнак, якія адпавядаюць усім пяці ўзроўням засваення вучэбнага матэрыялу. Настаўнік мае магчымасць выбару творчых заданняў, якія адпавядаюць пазнавальным магчымасцям вучняў.

Да вучэбных дапаможнікаў «Беларуская літаратура. 5 клас» і «Беларуская літаратура. 6 клас» на нацыянальным адукацыйным партале (http://adu.by) размешчаны матэрыялы, неабходныя для выканання прапанаваных у дапаможніках творчых заданняў (ілюстрацыйны матэрыял, аўдыя- і відэазапісы). Дадатковае выкарыстанне ЭАР спрыяе значнаму пашырэнню адукацыйных магчымасцей вучэбных дапаможнікаў.

Поўная інфармацыя аб вучэбна-метадычным забеспячэнні адукацыйнага працэсу па вучэбных прадметах «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура» да 2020/2021 навучальнага года размешчана на нацыянальным адукацыйным партале: https:// adu.by/ Адукацыйны працэс. 2020/2021 навучальны год / Агульная сярэдняя адукацыя / Вучэбныя прадметы. V–XI класы / Беларуская мова, Беларуская літаратура.

3. Арганізацыя адукацыйнага працэсу на павышаным узроўні

На ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі вучэбныя прадметы «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура» могуць вывучацца на павышаным узроўні ў VIII і IX класах у аб’ёме не больш за 2 дадатковыя вучэбныя гадзіны на тыдзень. Рэкамендацыі па арганізацыі вывучэння беларускай мовы і літаратуры на павышаным узроўні размешчаны на нацыянальным адукацыйным партале: https:// adu.by / Адукацыйны працэс. 2020/2021 навучальны год / Агульная сярэдняя адукацыя / Вучэбныя прадметы. V–XI класы / Беларуская мова, Беларуская літаратура.

Пры вывучэнні вучэбных прадметаў «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура» ў X классе на павышаным узроўні выкарыстоўваюцца электронныя дадаткі для павышанага ўзроўню «Беларуская мова. 10 клас», «Беларуская літаратура. 10 клас», размешчаныя на рэсурсе (profil.adu.by), якія ўключаюць вучэбны матэрыял базавага і павышанага ўзроўняў. Адначасова могуць выкарыстоўвацца друкаваныя выданні вучэбных дапаможнікаў, якія прадугледжаны для вывучэння беларускай мовы і беларускай літаратуры на базавым узроўні.

 

 

 

 

Вход на сайт
Контакты

ГУО Средняя школа № 13 г. Мозыря

Адрес : 247760, Гомельская область, г.Мозырь, бульвар Юности, 47

Телефоны:

Заведующий библиотекой

Вайцеховская Антонина Дмитриевна

80297336203

Библиотекарь

Гелеверьева Светлана Викторовна

E-mail : school13-mozyr@yandex.ru

Skype : school13-mozyr

Сайт : www.school13-mozyr.ucoz.net

График работы: с 8.00 до 17.00 (пн. - пт.)

Суббота: с 9:00 до 14:00

Поиск
Календарь
«  Апрель 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Друзья сайта
  • Официальный сайт СШ №13 г. Мозыря

  • Copyright MyCorp © 2024